каланхо́э,
Трапічная расліна сямейства таўсцянкавых з мясістымі лістамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
каланхо́э,
Трапічная расліна сямейства таўсцянкавых з мясістымі лістамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
каланча́, ‑ы,
Дазорная вышка пажарнай часці.
[Цюрк. калача з араб.]
кала́пс, ‑у,
Раптоўнае моцнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю.
[Ад лац. collapsus — які страціў прытомнасць.]
калара́дскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Каларада, штата ў ЗША.
•••
каларату́ра, ‑ы,
1. Упрыгожванне вакальнай партыі тэхнічна цяжкімі пасажамі, трэлямі, руладамі.
2. Здольнасць голасу выконваць такія пасажы, трэлі, рулады.
[Іт. coloratura.]
каларату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каларатуры (у 1 знач.).
2. Які лёгка выконвае каларатуру.
калары́йнасць, ‑і,
Колькасць калорый у чым‑н.
калары́йны, ‑ая, ‑ае.
Багаты калорыямі.
калары́метр, ‑а,
Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.
каларыметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каларыметра, каларыметрыі.