Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каагулі́равацца, ‑руецца; незак.

1. Паддавацца каагуляцыі.

2. Зал. да каагуліраваць.

каагулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) каагуляцыі.

каагуля́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Хімічны рэактыў, які выклікае каагуляцыю.

каагуля́т, ‑у, М ‑ляце, м.

Асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

каагуля́тар, ‑а, м.

Апарат для прамысловай апрацоўкі калоідных сістэм (для выдзялення каагуляту).

каагуля́цыя, ‑і, ж.

Працэс згортвання, асядання часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

[Ад лац. coagulatio — згортванне, згушчэнне.]

каалі́н, ‑у, м.

Белая вогнетрывалая гліна, якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай і інш. відах вытворчасці.

[Ад геагр. назвы.]

каалі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кааліну, складаецца з кааліну. Каалінавыя пароды. Каалінавая гліна.

кааліні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал, састаўная частка большасці глін, асабліва каалінавых.

кааліцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кааліцыі (у 1 знач.). Кааліцыйны дагавор. Кааліцыйныя дзяржавы.

2. Утвораны на прынцыпах кааліцыі (у 2 знач.). Кааліцыйны ўрад.