кеб, ‑а,
Аднаконны экіпаж у Англіі.
[Англ. cab.]
кеб, ‑а,
Аднаконны экіпаж у Англіі.
[Англ. cab.]
ке́гель, ‑ю,
Памер друкарскай літары (у вышыню), вызначаны ў друкарскіх пунктах.
[Ням. Kegel.]
кегельба́н, ‑а,
Драўляны памост для гульні ў кеглі, а таксама спецыяльнае памяшканне для гэтай гульні.
[Ням. Kegelbahn.]
ке́гельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кегляў.
ке́глі, ‑яў;
1. Гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных або пластмасавых слупкоў, расстаўленых у пэўным парадку.
2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.
[Ням. Kegel.]
кедр, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва.
2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.
[Грэч. kedros.]
ке́дравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кедра.
ке́драўка, ‑і,
Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных цёмна-бурага колеру з белымі плямамі, якая харчуецца кедравымі арэшкамі.
кедра́ч, ‑а,
1. Тое, што і кедр.
2. Лес з сібірскага кедра.
кедро́ўнік, ‑у,
Лес, які складаецца з кедравых дрэў.