Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ке́сар, ‑а, м.

1. Тытул старажытнарымскіх імператараў; цэзар.

2. Уст. Манарх, уладар.

[Грэч. káiser ад лац. caesar — ад імя Юлія Цэзара.]

ке́сараў, ‑ава.

Уст. кніжн. Які належыць кесару.

•••

Кесарава сячэнне гл. сячэнне.

кесо́н, ‑а, м.

1. Воданепранікальная камера, якую апускаюць на дно мора ці ракі пры падводных работах.

2. Стальная каробка ў металургічных печах, у якой цыркулюе вада для ахаладжэння.

3. Па-мастацку аформленае паглыбленне ў форме геаметрычнай фігуры на столі або на ўнутранай паверхні аркі.

[Фр. caisson.]

кесо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кесона, выконваецца пры дапамозе кесона (у 1 знач.). Кесонная сценка. Кесонныя работы.

•••

Кесонная хвароба гл. хвароба.

кесо́ншчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па кесонных работах.