Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

краб, ‑а, м.

Дзесяціногі кароткахвосты рак, пераважна марскі. Камчацкі краб.

[Гал. krab.]

кра́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да краба. Крабавыя сеткі. Крабавы промысел. // Прыгатаваны з мяса крабаў. Крабавыя кансервы.

крабало́ў, ‑лова, м.

1. Лавец крабаў.

2. Судна, прызначанае для лоўлі крабаў і перапрацоўкі іх на кансервы.

крабало́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лоўлі крабаў. Крабалоўнае судна.

краваха́рканне, ‑я, н.

Выдзяленне крыві разам з макротай пры туберкулёзе лёгкіх, горла, а таксама пры некаторых захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы.

краваха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Харкаць кроўю пры захворванні лёгкіх, горла і пад.

краве́ц, краўца, м.

Спецыяліст па шыццю адзення. Мясцовы кравец (не той, што абшываў паноў і падпанкаў, а той, што меў справу з простымі людзьмі) не даганяў лішне адзежы да чалавека. Чорны.

краве́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да краўца, краўцоў, звязаны з іх работай. Кравецкая арцель. Кравецкая майстэрня.

2. Якім карыстаюцца краўцы. Кравецкія нажніцы.

краве́цтва, ‑а, н.

Занятак краўца. — От і акуляры нашу па прычыне таго, што сапсаваў на кравецтве вочы. Чарнышэвіч.

кравяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе шмат крыві; з кроўю. Кравяністае мяса.