ква́дра, ‑ы,
Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах).
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
ква́дра, ‑ы,
Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах).
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
квадра́нт, ‑а,
1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.
2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.
3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.
4. Прылада для наводкі гармат.
[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]
квадра́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да квадранта (у 1–3 знач.).
квадра́т, ‑а,
1. Роўнастаронні прамавугольнік.
2. Здабытак ад памнажэння якога‑н. ліку на самога сябе.
•••
[Ад лац. quadratus — чатырохвугольны.]
квадра́тна-гнездавы́, ‑ая, ‑ое.
У выразах: а) квадратна-гнездавая сяўба
квадра́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму квадрата.
2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.).
•••
квадрату́ра, ‑ы,
Велічыня плошчы, якая вылічваецца ў квадратных адзінках.
•••
[Лац. quadratura.]
квадры́га, ‑і,
Двухколая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай коней у адзін рад.
[Лац. quadriga.]
квадрыльён, ‑а,
Умоўная назва ліку — адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах (Англіі, Германіі) — з дваццаццю чатырма нулямі.
[Фр. quadrullion.]
кваза́р, ‑а,
Зоркападобная крыніца касмічнага выпраменьвання, якая сваёй масай і сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.
[Скароч. англ. Quasi-Stellar Radio Source — квазізоркавая радыекрыніца.]