Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

квіеты́зм, ‑у, м.

1. Містычнае, рэакцыйнае вучэнне, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця.

2. Кніжн. Абыякавасць, пасіўныя адносіны да жыцця.

[Ад лац. quietus — спакойны.]

квіеты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік квіетызму (у 1 знач.).

2. Кніжн. Той, хто схіляецца да квіетызму (у 2 знач.).

квіеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да квіетызму, квіетыста. Квіетычны светапогляд.

кві́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

1. У музыцы — пятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней.

2. Самая высокая па тону струна скрыпкі і некаторых іншых музычных інструментаў.

•••

Павесіць нос на квінту гл. павесіць.

[Ад лац. quinta — пятая.]

квінтыльён, ‑а, м.

Умоўная назва ліку — адзінкі з васемнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах (Англіі, Германіі) — трыццаццю нулямі.

[Фр. quintillion.]

квінтэсе́нцыя, ‑і, ж.

Кніжн. Аснова, самая сутнасць чаго‑н. Гэта гісторыя і з’яўляецца ядром апавядання, яго квінтэсенцыяй. «Полымя».

[Ад лац. quinta essentia — пятая сутнасць (у антычнай і сярэдневяковай філасофіі — асноўная сутнасць рэчаў).]

квінтэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Ансамбль з пяці выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Вакальны квінтэт.

2. Музычны твор для пяці інструментаў або пяці галасоў. Квінтэт на беларускія народныя тэмы.

[Іт. quintetto.]

квіт, ‑а, М квіце, м.

Разм. Квітанцыя. «Ідзі ў камору і купі сабе столькі пнёў, колькі высек, — казаў .. [бацька] вінаватаму. — Прынясеш квіт, тады забірай, а я пакуль што памаўчу». Лужанін. Мы па-гаспадарску прыглядаемся да дрэў, шукаючы адпушчаных для нас. Звяраем нумар па квіту, і вось яна — наша сасна. Брыль.

кві́та, у знач. вык.

Разм. Канец; усё, даволі; ніякай размовы. — А калі, думаю, крута стане ці што, паставім [бандыта] пад першы дуб і квіта. Лынькоў.

квітанцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да квітанцыі. Квітанцыйная кніжка.