Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кедр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр. // Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

[Грэч. kedros.]

ке́дравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кедра. Кедравы лес. Кедравыя арэхі.

ке́драўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑вак; ж.

Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных цёмна-бурага колеру з белымі плямамі, якая харчуецца кедравымі арэшкамі.

кедра́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і кедр. Непралазнаю цёмнай сцяною Ў цёплых шапках стаяць кедрачы. Хведаровіч.

2. Лес з сібірскага кедра. Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё. Мяжэвіч.

кедро́ўнік, ‑у, м.

Лес, які складаецца з кедравых дрэў. Сонца пачало ўжо хавацца за зубчаткай кедроўніку. Лукша.

ке́ды, ‑аў; адз. кед, М ‑дзе, м.

Лёгкі спартыўны абутак з прарызіненай тканіны на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах.