ке́шканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кешкацца.
ке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Доўга займацца з чым‑н., марудна рабіць што‑н.; корпацца. — Што ж.. [мужчыны] там кешкаюцца? — не цярпелася мацеры. Колас. [Ганначка] ў вялізных гумавых ботах доўга кешкалася ля кожнай каровы, не спяшалася. Дайліда.