Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каўбаса́ і кілбаса́, ы́; мн. ‑ба́сы (з ліч. 2, 3, 4 каўбасы́, кілбасы́), ‑ба́с; ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы. Сухая каўбаса. Бараная каўбаса. Свіная кілбаса. Ліверная кілбаса. □ На стале красаваліся засмажаныя парасяты, скруткі каўбас, мяса розных гатункаў. Колас.

каўба́снік і кілба́снік, ‑а, м.

Той, хто вырабляе або прадае каўбасу, кілбасу.

каўба́сны і кілба́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каўбасы, кілбасы. Каўбасная вытворчасць. Кілбасны пах. // Прызначаны для вырабу каўбасы, кілбасы. Каўбасны цэх. Кілбасная фабрыка.

2. у знач. наз. каўба́сная, ‑ай, ж. Уст. Магазін, які гандлюе каўбасой і іншымі мяснымі вырабамі. Зайсці ў каўбасную.

каўбо́й, ‑я, м.

Конны пастух у Паўночнай Амерыцы.

[Англ. cowboy ад cow — карова і boy — хлопчык.]

каўбо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.

1. Капялюш з шырокімі палямі, загнутымі з бакоў, з раменьчыкам пад падбародкам.

2. Верхняя мужчынская сарочка асобага крою з адкладным каўняром.

каўбо́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каўбоя, каўбояў, належыць ім. Каўбойскі капялюш. Каўбойская кашуля.

каўзану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Аднакр. да коўзацца.

2. Рухаючыся, злёгку дакрануцца, датыкнуцца да каго‑, чаго‑н.; слізгануць. Рука каўзанулася па мокрым, слізкім каўняры... Галавач.

3. Хутка з’ехаць, саслізнуць куды‑н. Разам з лавінай абломкаў скалы Сяргей каўзануўся некуды ўніз, ледзь паспеўшы скурчыцца і ўтуліць галаву між каленяў. Шыцік.

4. Прабегчы, праслізнуць, не затрымліваючыся на паверхні чаго‑н. (пра святло, позірк і пад.). Па столі зноў каўзанулася жоўта-белае святло, і вочы ў Ледзі палыхнулі зеленаватым агнём. Карпаў.

каўзану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і каўзануцца.

каўзе́ль, выкл. у знач. вык.

Ужываецца ў значэнні дзеясловаў коўзацца, каўзануцца.

каўзо́та, ‑ы, ДМ ‑зоце, ж.

Разм. Слізгота. — Выходжу на двор — бацюхны мае: тая ж каўзота! Васілёнак.