Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́на, ‑ы, ж.

Род вялікай антылопы.

кана́ва, ‑ы, ж.

Доўгі неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады. Асушальная канава. □ Паходня засвяціў ліхтарыкам, шукаючы кладку цераз прыдарожную канаву. Хадкевіч. Абкапалі [хлопцы] палаткі канавамі, каб пад іх не падцякала вада. Шашкоў.

канаваачышча́льнік, ‑а, м.

Машына для ачысткі арашальных і асушальных канаў і каналаў.

канавакапа́льнік, ‑а, м.

Машына для канання канаў, траншэй і пад. Самаходны канавакапальнік. □ З таго боку [балота] канавакапальнік вывернуў доўгія грады чорнай зямлі. Дуброўскі.

канавакапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для капання канаў, траншэй і пад. Канавакапальны плуг. Канавакапальная машына.

канава́л, ‑а, м.

Разм.

1. Лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем коней. // Чалавек, які пакладае коней.

2. Пагард. Пра дрэннага ўрача, невука ў медыцыне.

канаво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

Радавы, які наглядае за коньмі (у кавалерыі, коннай артылерыі). Абавязкі канавода. Пакінуць коней на канавода.

канаво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. неадабр. Завадатар, важак у якой‑н. справе. [Наручнікі] знімуць тады, калі Саўка пакажа .., дзе прытуліліся небяспечныя канаводы паўстанцаў. Колас. [Сымон Мігай] звычайна быў і завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкі. Шынклер.

канаво́дзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Быць канаводам ​1, даглядаць коней.

канаво́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. неадабр. Быць завадатарам, канаводам ​2. — Завадатарам у іх Андрэй Андрэевіч, усімі канаводзіць... Лынькоў.

канавя́зь і ко́навязь, ‑і, ж.

Прыстасаванне ў выглядзе гарызантальнага тонкага бервяна на слупах для прывязвання коней на адкрытым месцы. Каля .. [бальніцы] раслі старыя стромкія таполі і стаяла абшмуляная лейцамі канавязь. Грахоўскі.

канаго́н, ‑а, м.

У шахтах — паганяты каня, запрэжанага ў ваганетку. [У Данбасе Адам] стаў спачатку канагонам, затым крапільшчыкам, а пасля і ў забой пайшоў. Кавалёў.