Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ка́ін, ‑а, м.

Пра здрадніка, злачынца (з біблейскага падання пра Каіна, сына Адама, які забіў свайго брата Авеля).

ка́інаў, ‑нава.

Які належыць каіну.

•••

Каінава кляймо гл. кляймо.

каіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал з групы складаных сульфатаў, з якога атрымліваюць калійныя ўгнаенні.

[Ад грэч. kainos.]