Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

салява́рніцтва, ‑а, н.

Здабыванне солі выварваннем яе з вады.

салява́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да солеварэння, саляварніцтва. Саляварная вытворчасць. Саляварны завод.

салява́рня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, дзе выварваецца соль.

салявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да солі (у 1, 4 знач.). Салявы раствор. Салявы абмен.

2. Тое, што і саляварны.

саляко́п, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па солездабычы; солездабытчык.

саляло́мня, ‑і, ж.

Радовішча каменнай солі, месца, дзе яе здабываюць.

саляме́р, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння колькасці солі, якая ўтрымліваецца ў вадзе ў раствораным выглядзе.

салямі́́, нескл., ж.

Сорт цвёрдай вэнджанай каўбасы.

[Ад лац. salame — каўбаса.]

салянакі́слы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да солей салянай кіслаты. Салянакіслы аміяк.

саля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Невялікая пасудзіна для солі; сальніца. Рэстаран называецца... Дзяўчына глянула на Тараса і паслухмяна пачала збіраць са стала бакалы і салянкі. Шамякін. Першую лыжку зачэрпне [бацька] — пакаштуе. Калі недасаль, загадае Хвядосу: — Падай салянку. Калюга.

2. Аднагадовая травяністая расліна сямейства лебядовых, якая расце ў засушлівых і засоленых месцах.

саля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або сасісак і вострымі прыправамі.