сара́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Расліна сямейства лілейных; тое, што і лілея. Наўкол палаюць росныя саранкі, На сонцы стэп і млее і звініць. Грахоўскі.
саранча́, ‑ы, ж.
1. Насякомае падсямейства саранчовых, падобных на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы; небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі. / у знач. зб. Саранча паляцела.
2. зб.; перан. Разм. Пра вялікі натоўп, масу чаго‑н. Усюды [гергетала] саранча гандляроў. Бядуля.
саранчо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саранчы. Саранчовая лічынка.
2. у знач. наз. саранчо́выя, ‑ых. Падсямейства насякомых атрада прастакрылых, да якога належаць усе віды саранчы.
сара́тнік, ‑а, м.
Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў. Дзенісевіч. // Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых. Панчанка.
сарафа́н, ‑а, м.
Руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобага крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне. // Жаночая сукенка без рукавоў. Выйшла і Святланка разам са сваім класам, са школай. У белай блузцы і блакітным сарафане. Юрэвіч. Чырвоны паркалёвы сарафан Валі здалёку здаваўся нейкай незвычайнай жывой кветкай. Васілевіч.
сарафа́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сарафана; прызначаны для сарафанаў. Сарафанны матэрыял.
сарацы́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сарацынаў, які належыць, уласцівы ім.