Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сандара́к, ‑у, м.

Духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў.

[Грэч. sandarake — чырвоны мыш’як.]

сандара́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сандараку; прыгатаваны з сандараку. Сандаракавая смала.

са́ндвіч, ‑а, м.

Дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. паміж імі.

[Англ. sandwich.]

сандружы́на, ‑ы, ж.

Санітарная дружына.

сандружы́ннік, ‑а, м.

Член санітарнай дружыны.

сандружы́нніца, ‑ы, ж.

Жан. да сандружыннік.

са́ндрык, ‑а, м.

Спец. Архітэктурнае ўпрыгожанне, карніз над аконным або дзвярным праёмам будынка.

сане́т, ‑а, М ‑неце, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў. Санет на беларускай мове гэтак жа лёгка і зграбна выражае і даносіць думкі і пачуцці, як санеты славутых італьянскіх і французскіх майстроў, сцвярджаў [М. Багдановіч]. Лойка.

•••

Вянок санетаў гл. вянок.

[Іт. sonetto.]

сане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Уст. Званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком. [Маці] трымала яго руку, але нагою.. [Алесь] непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткі ля яе ложка. Караткевіч.

[Ад фр. sonnette — званок.]

сане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да санета. Санетная кампазіцыя.