Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаапыля́цца, ‑яецца; незак.

Апладняцца шляхам самаапылення.

самаарганізава́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самаарганізавальная сістэма — сістэма, якая мае ўласцівасць змяняць свае функцыі і будову ў залежнасці ад задач і знешніх умоў з мэтай захавання сваёй жыццяздольнасці або аптымальных параметраў. Расліна як самаарганізавальная сістэма.

самаарганіза́цыя, ‑і, ж.

Арганізацыя сваёй працы, дзейнасці. [Хведар Мікалаевіч:] — Самаарганізацыя трэба вышэйшая. Увага да, жывога жыцця, вядома, самая пільная. Урастаць трэба ў калектыў, Сцяпан Міхайлавіч. Мыслівец.

самааса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Натуральнае вылучэнне з раствору і асаджэнне солі ў вадаёмах з салёнай вадой.

самаасало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Асалода, задавальненне ад усведамлення сваіх заслуг, ад зробленага самім.

самаасуджэ́нне, ‑я, н.

Асуджэнне ўласных дзеянняў, учынкаў і пад. [Раіса:] — Мне думалася, што на гэтай рабоце мяне ніхто не будзе турбаваць, нікому я не патрэбна буду. Ды і ні на што я больш не здатна. [Андрэй:] — Гэта што, самаасуджэнне? Лобан.

самаасяда́нне, ‑я, н.

Тое, што і самаасадка.

самаатру́чванне, ‑я, н.

Атручванне арганізма ядавітымі рэчывамі, якія выпрацоўваюцца самім арганізмам.

самаатручэ́нне, ‑я, н.

Стан арганізма, атручанага рэчывамі, якія выпрацоўваюцца ў ім самім.

самаахвярава́нне, ‑я, н.

Ахвяраваць сабой, сваімі асабістымі інтарэсамі дзеля агульнай справы, у імя шчасця іншых. [Шаблюк:] — Я ведаю, як моцна і шчыра любіш ты [Наталля Пятроўна] людзей і жыццё. І я не магу паверыць, што сама ты не адчуваеш, што чалавечае шчасце тваё няпоўнае... Што гэта аскетызм, непатрэбнае самаахвярванне... Шамякін. [Марынка:] — Колькі ты [Лёня] ні пераконвай мяне ў адваротным, я лічу, што ты пайшоў на самаахвяраванне ў імя нейкіх высакародных ідэалаў. Хадкевіч.