Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саламя́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саломы. Саламяны стог. Саламяны пыл. // Зроблены з саломы. Саламяны капялюш. Саламяная страха. // Набіты саломай. Саламяны сяннік.

2. Светла-жоўты, колеру саломы. У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. Савіцкі.

•••

Саламяная ўдава гл. удава.

Саламяны ўдавец гл. удавец.

саланава́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і саленаваты. Віктар з найвялікшай асалодай угрызаецца маладымі зубамі ў крыху ўвільготнены, саланаваты з кіслінкай сухар. Навуменка.

салане́ц, ‑нцу, м.

1. Глеба, насычаная солямі натрыю.

2. Возера ці крыніца з салёнай вадой.

салане́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца салёным ці больш салёным. [Вада] там будзе саланець і пасля выпампоўвацца ўгару. Паслядовіч.

салані́н ‑у, м.

Ядавітае рэчыва, якое адносіцца да арганічных злучэнняў і сустракаецца ў раслінах сямейства паслёнавых.

[Ад лац. solanum — паслён.]

салані́на, ‑ы, ж.

Свіное пасоленае сала. [Марыся:] — Ксяндзу за язык плацяць. Набожным — палатном і саланінаю, а паны і золата не шкадуюць. Бажко. // Засоленая для ўжывання ялавічына.

салані́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саланіны, уласцівы ёй.

саланцава́тасць, ‑і, ж.

Наяўнасць солей натрыю ў глебе. Саланцаватасць, глебы.

саланцава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае нязначную колькасць солей натрыю (аб землях, глебах). Саланцаватыя глебы.

саланцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Насычаны значнай колькасцю солей натрыю. Саланцовыя, глебы. // Які расце на саланцовых, глебах. Саланцовая расліннасць.