Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаўсхвале́нне, ‑я, н.

Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг, дасягненняў, здольнасцей і пад.

самаўхіле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. самаўхіляцца — самаўхіліцца.

самаўхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

Самавольна ўхіліцца ад выканання сваіх абавязкаў, сваёй справы.

самаўхіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да самаўхіліцца.

самаўце́ха, ‑і, ДМ ‑цесе, ж.

Уцеха, задавальненне ад усведамлення сваіх заслуг, ад зробленага самім; самаасалода.

самаўшчыльне́нне, ‑я, н.

Добраахвотнае адмаўленне ад карыстання часткай сваёй жылой плошчы, у выніку чаго ствараецца магчымасць для ўсялення іншых; самапацясненне.

самаўшчыльні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Зрабіць самаўшчыльненне.

самаўшчыльня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да самаўшчыльніцца.

самафакусіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Эфект узаемадзеяння вельмі моцнага выпрамянення і пэўнага рэчыва. што выклікае сыходжанне выпрамянення ў вузкі пучок.

самахарактары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Характарыстыка самога сябе сваімі паводзінамі, учынкамі і асабістымі выказваннямі. Сатырык [К. Чорны] трапна выкарыстоўвае прыём самахарактарыстык персанажаў і парадзіравання іх мовы для высмейвання недарэчнага існавання гэтых абломкаў старога свету. Казека.