Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаўлада́р, ‑а, м.

Уст. Правіцель, які валодае аднаасобнай, неабмежаванай уладай; самадзержац.

самаўлада́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць самаўладарнага.

самаўлада́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які валодае аднаасобнай, неабмежаванай дзяржаўнай уладай. Самаўладарны правіцель. // Які распараджаецца самаўпраўна, паводле свайго нораву. Самаўладарная гаспадыня.

2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі. Самаўладарны характар. // перан. Непераадольны, пранікнёны. Самаўладарны позірк.

самаўла́ддзе, ‑я, н.

Тое, што і самаўладства. Моладзь несла вялікія араты заўжды — Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лес — на падбрэхічаў лёс не змянялі. Грачанікаў.

самаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на самаўладдзі, які з’яўляецца праяўленнем самаўладдзя. Самаўладны парадак. // Які валодае неабмежаваным правам распараджацца, загадваць. Самаўладны пан.

2. Тое, што і самаўладарны (у 2 знач.).

самаўла́дства, ‑а, н.

1. Сістэма аднаасобнага кіравання дзяржавай, калі правіцель карыстаецца неабмежаванай уладай. Царскае самаўладства. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства. Купала. // Поўная ўлада над кім‑, чым‑н.; дэспатызм. Выступленне сялян супраць самаўладства пана.

2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства. Бацькоўскае самаўладства.

самаўла́дца, ‑ы, м.

Уст. Той, хто мае неабмежаваную ўладу; самадзержац.

самаўлюбёнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан самаўлюбёнага. Пачуццё самаўлюбёнасці.

самаўлюбёны, ‑ая, ‑ае.

Улюбёны ў самога сябе, упэўнены ў сваёй прыгажосці, сваіх незвычайных здольнасцях і пад. [Шыянок:] Калі яго баязлівасць, якая кінулася ўсім у вочы яшчэ там, на казарменным двары, дагэтуль мне здавалася праявай разумнай асцярожнасць, дык пасля таго, што мне расказаў Марыніч, я згледзеў у Гулявіцкім самаўлюбёнага баязліўца. Сабаленка.

самаўніжэ́нне, ‑я, н.

Уніжэнне сябе, сваіх здольнасцей, прызнанне сябе нікчэмным. — Ідзі, ідзі, — са злосцю, з горыччу, з нейкай асалодай самаўніжэння сказаў сабе Толя. Брыль.