саліда́рнасць, ‑і,
1. Актыўнае спачуванне чыім‑н. дзеянням; адзінства думак, інтарэсаў, поглядаў.
2. У юрыспрудэнцыі — сумесная адказнасць.
[Ад фр. solidarite.]
саліда́рнасць, ‑і,
1. Актыўнае спачуванне чыім‑н. дзеянням; адзінства думак, інтарэсаў, поглядаў.
2. У юрыспрудэнцыі — сумесная адказнасць.
[Ад фр. solidarite.]
саліда́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае сваю салідарнасць (у 1 знач.) з кім‑, чым‑н.; аднадушны.
2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім‑н. адказнасць.
салідарызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца;
салідарыза́цыя, ‑і,
салідары́зм, ‑у,
Тое, што і салідарызацыя.
салі́днасць, ‑і,
Уласцівасць саліднага.
салі́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Моцны, добра зроблены.
2. Які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю.
3. Які заслугоўвае давер, з добрай рэпутацыяй, аўтарытэтам.
4. Важны, паважны, самастойны (пра чалавека).
5. Мажны, вялікі (пра фігуру чалавека).
6. Не вельмі малады, сталы.
7. Значны па велічыні, памеру, сіле і пад.
салідо́л, ‑у,
Гатунак густога рэчыва, якое выкарыстоўваецца для змазвання хадавой часткі транспартных машын.
салі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для салення, засолу.
салі́льня, ‑і,
Прадпрыемства, дзе робіцца засолка чаго‑н. (рыбы. ікры і пад.).