самаўзвялі́чванне, ‑я, н.
Узвялічванне сябе, сваіх заслуг.
самаўзгара́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Здольнасць да самаўзгарання. Самаўзгаральнасць торфу.
самаўзгара́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Здольны да самаўзгарання.
самаўзгара́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. самаўзгарацца — самаўзгарэцца.
самаўзгарэ́цца, ‑рыцца; зак.
Спец. Загарэцца самаадвольна ў выніку ўзмоцненага акіслення, выкліканага прытокам паветра або хімічнай рэакцыяй.
самаўзнаўля́цца, ‑яецца; незак.
Мець уласцівасць узнаўляцца, стварацца нанава. Як мінерал, вада мае адну цудоўную якасць, якая вылучае яе сярод іншых, — здольнасць самаачышчацца і самаўзнаўляцца. «Полымя».
самаўзнікне́нне, ‑я, н.
Спец. Памылковае ўяўленне аб магчымасці раптоўнага (не ў працэсе эвалюцыі) узнікнення жывых істот з неарганічнай матэрыі. // Самаадвольнае, самастойнае ўзнікненне, з’яўленне чаго‑н. Самаўзнікненке ідэі.
самаўзрыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. самаўзрывацца — самаўзарвацца.