Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сацыяло́гія, ‑і, ж.

Навука аб заканамернасцях развіцця і функцыяніравання грамадства цалкам і асобных складаючых яго сацыяльных сістэм. Марксісцкая сацыялогія. Буржуазная сацыялогія.

[Ад лац. societsa — грамадства і грэч. logos — навука.]

сацыя́льна, прысл.

У грамадскіх адносінах; з грамадскага пункту погляду; у інтарэсах грамадства. Сацыяльна небяспечны чалавек.

сацыя́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сацыяльная.

сацыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. □ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы. Адамовіч. // Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. □ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага. Кудраўцаў. // Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.

2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. □ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў. Перкін. [Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне. Караткевіч.

•••

Сацыяльнае забеспячэнне гл. забеспячэнне.

Сацыяльнае страхаванне гл. страхаванне.

Сацыяльны дарвінізм гл. дарвінізм.

Сацыяльны мір гл. мір.

сацыя́л-дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Прыхільнік сацыял-дэмакратыі (у 1 знач.); член сацыял-дэмакратычнай партыі. — Калі я гаварыў — сацыял-дэмакраты, дык меў на ўвазе бальшавікоў, — прамовіў Галубовіч. Колас.

сацыя́л-дэмакраты́зм, ‑у, м.

Ідэалогія і тактыка сацыял-дэмакратыі.

сацыя́л-дэмакра́тыя, ‑і, ж.

1. Агульная назва сацыялістычных партый, якія ўзніклі ў другой палове 19 ст. Расійская сацыял-дэмакратыя.

2. Палітычны кірунак у міжнародным рабочым руху, які перарадзіўся з сацыялістычнай у дробнабуржуазную апартуністычную плынь.

[Ад лац. socialis — грамадскі і слова дэмакратыя.]

сацыя́л-зго́днік, ‑а, м.

Той, хто праводзіць палітыку згодніцтва з класавым ворагам.

сацыя́л-зго́дніцтва, ‑а, н.

У рабочым руху — адмаўленне ад класавай барацьбы, прымірэнчыя адносіны да варожага лагера, змова з класавым ворагам.

сацыя́л-здра́днік, ‑а, м.

Палітычны дзеяч, які называе сябе сацыялістам, а на самой справе здраджвае інтарэсам сацыялізма і рабочага класа.