Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саламакру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Машына для кручэння саламяных канатаў, якія ўжываюцца ў ліцейнай справе.

салама́ндра, ‑ы, ж.

1. Буйная хвастатая земнаводная жывёліна сямейства саламандравых. Гіганцкая саламандра. Плямістая саламандра.

2. У сярэдневяковых павер’ях і магіі — дух агню.

салама́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саламандры, належыць ёй. Саламандравая ікра. // у знач. наз. салама́ндравыя, ‑ых. Сямейства хвастатых земнаводных.

саламапрэ́с, ‑а, м.

Прэс зерневага камбайна для ўшчыльнення саломы.

саламарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Тое, што і сячкарня.

салама́с, ‑у, м.

Цвёрды штучны тлушч, які атрымліваецца шляхам хімічнай апрацоўкі алею, тлушчу марскіх млекакормячых і рыб і ідзе на выраб мыла, маргарыну і пад.

саламатрэ́с, ‑а, м.

Прыстасаванне ў малатарні для аддзялення саломы ад зерня і мякіны.

сала́мі, нескл., ж.

Гатунак цвёрдай вэнджанай каўбасы з прымешкай чырвонага віна.

[Ад іт. salame — каўбаса.]

саламі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Цеплаізаляцыйны матэрыял у выглядзе шчытоў з спрасаванай і прашытай дротам саломы, які выкарыстоўваецца для перагародак, уцяплення перакрыццяў, сцен і пад.

саламо́наў, ‑ава.

У выразе: саламонава рашэнне гл. рашэнне.

[Ад уласн. імя.]