каза́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і казацкі. Казачая сотня. □ К таму часу ў Берастэчка К дружыне казачай Прыблукаўся пан Патоцкі. Купала.
каза́-дзераза́, казы-дзеразы, ж.
Фальклорная назва казы. — Дзе ж твая каза-дзераза: ваўкі з’елі, ці мо ў заячую хату схавалася? Кулакоўскі.
казеі́н, ‑у, м.
Бялковае клейкае рэчыва, якое ўтвараецца пры стварожванні малака.
[Ад лац. caseus — сыр.]
казеі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казеіну. // Які мае ў сваім саставе казеін. Казеінавы клей. Казеінавыя фарбы.
казе́ліць,
У выразе: казеліць вочы — скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго‑, што‑н.
казема́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах, батарэях для ўкрыцця ад бомб і снарадаў, захоўвання боепрыпасаў і пад. Земляныя валы,.. вялікія скляпенні казематаў да гэтага часу захоўваюць на сабе адбіткі былых баёў. «Беларусь».
2. Браніраванае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат сярэдняга калібру.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — адзіночная камера ў крэпасці для трымання палітычных зняволеных. Казематы Петрапаўлаўскай крэпасці. □ Унізе, у казематах, сядзелі бясстрашныя барацьбіты-вязні, а наверсе ў прасторным пакоі былі каты. Няхай.
[Фр. casemate ад іт. casamatta.]
казема́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каземата. Казематныя гарматы. Казематныя сцены.
казе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Двухмесная канапка.
казёл, ‑зла, м.
1. Самец казы. Стралец расказвае: — Сёння з самага ранку натрапіў я на чараду коз. Была там каза з казлянятамі ды стары казёл барадаты. Якімовіч.
2. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах.
3. Разм. Род гульні ў карты, даміно. Пасля абеду на палубе першага класа пачалі стукаць «казла» — настрой узрушаны, воклічы. Мележ.
4. Метал, шлак, які застыў пры плаўленні і прыкарэў да сценак печы, каўша і пад.
5. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках.
6. Разм. Род бабкі: некалькі снапоў ячменю, аўса, састаўленых пэўным чынам для прасушвання.
7. Разм. Тое, што і казляк. Назбіраць казлоў.
8. Разм. Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці. «Казёл» выпісаў круг на плошчы і спыніўся каля адной крамы. Ермаловіч.
•••
Казёл адпушчэння — пра чалавека, на якога заўсёды звальваюць чужую віну, адказнасць за правіннасць.
Казлы драць гл. драць.
Пусціць казла ў агарод гл. пусціць.
Як з казла малака з каго — пра таго, хто не прыносіць ніякай карысці.