казема́т, ‑а,
1. Абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах, батарэях для ўкрыцця ад бомб і снарадаў, захоўвання боепрыпасаў і пад.
2. Браніраванае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат сярэдняга калібру.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — адзіночная камера ў крэпасці для трымання палітычных зняволеных.
[Фр. casemate ад іт. casamatta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)