самару́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прыводзіцца ў рух уласным рухавіком.
самару́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прыводзіцца ў рух уласным рухавіком.
сама́рый, ‑ю,
Хімічны элемент трэцяй групы перыядычнай сістэмы элементаў Д.І. Мендзялеева, злучэнні якога ўжываюцца, напрыклад, у святлатэхніцы.
самарэаліза́цыя, ‑і,
Рэалізацыя, ажыццяўленне самім сваіх задум, намераў, магчымасцей.
самарэгістру́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які аўтаматычна рэгіструе паказанні чаго‑н.
самарэгулю́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які аўтаматычна рэгулюе сваю работу (пра механізм, машыну).
самарэгулява́нне, ‑я,
Аўтаматычнае рэгуляванне рэжыму работы якой‑н. машыны, механізма.
самарэгуля́цыя, ‑і,
самарэкла́ма, ‑ы,
Усхваленне самога сябе, сваіх якасцей.
самасаграва́нне, ‑я,
Адвольнае саграванне чаго‑н. з прычыны залішняй вільгаці і адсутнасці вентыляцыі.
самаса́д, ‑у,
Тытунь свайго пасеву і хатняй апрацоўкі.