Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самапрэ́с, ‑а, м.

Прэс, які прымяняецца ў тэкстыльнай вытворчасці для прасавання, ушчыльнення і выраўноўвання паверхні шарсцяных вырабаў.

самапу́ск, ‑у, м.

Разм. Прыстасаванне для пуску рухавіка без ручной заводкі. Электрычны самапуск.

самаразбурэ́нне, ‑я, н.

Разбурэння якое адбываецца само па сабе, без чыйго‑н. умяшання. Самаразбурэнне горных парод.

самаразвіццё, ‑я, н.

1. Разумовае, фізічнае развіццё чалавека шляхам самастойных заняткаў, практыкаванняў.

2. Спец. Развіццё, выкліканае сілай унутраных прычын незалежна ад знешніх фактараў; самарух. Самаразвіццё матэрыі.

самаразгружа́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для механічнай разгрузкі на транспартных сродках.

самаразгружа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляе разгрузку аўтаматычна. Самаразгружальнае ўстройства.

самаразгру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Разгрузка, якая робіцца аўтаматычна. Прыстасаванне для самаразгрузкі сіласнай масы.

самаразгру́зны, ‑ая, ‑ае.

Які разгружаецца аўтаматычна. Самаразгрузныя прычэпы.

самаразлі́к, ‑у, м.

Самастойны разлік за што‑н. без дапамогі касіра. Сістэма самаразліку.

самарасклада́нне, ‑я, н.

З’ява самаадвольнага распаду хімічнага злучэння на асобныя элементы.