самапі́шучы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і самапісны.
самапі́шучы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і самапісны.
самапла́ўкі, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка плавіцца, не патрабуе дабаўлення спецыяльных прымесей для павелічэння плаўкасці.
самапло́дны, ‑ая, ‑ае.
Здольны ўтвараць завязь пры самаапыленні.
самаплы́вам,
1. Сілай цячэння.
2. Уласным ходам, без буксіроўкі (пра судны).
3. Сілай уласнай вагі (пра рух вадкасцей і сыпкіх рэчываў).
самаправе́рка, ‑і,
Праверка ўласнымі сіламі самога сябе, сваёй працы, сваіх ведаў.
самапра́дка, ‑і,
Тое, што і калаўрот (у 1 знач.).
самапраслаўле́нне, ‑я,
Праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг.
самапрызна́нне, ‑я,
Прызнанне самому сабе ў чым‑н.; паведамленне пра тое, што патаемна захоўвалася ў глыбіні душы.
самапрыму́с, ‑у,
Прымус самога сябе.
самапрыніжэ́нне, ‑я,
Прыніжэнне сваёй асобы, сваіх заслуг, дасягненняў.