кальча́к, ‑а, м.
Некалькі галін, лістоў, кветак, якія растуць на сцябле на адной вышыні.
кальчу́га, ‑і, ДМ ‑чузе, ж.
Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў. Рыцарская кальчуга. □ Пыл клубіцца па дарогах ад дзесяткаў тысяч ног. Зіхацяць на сонцы бліскучыя шаломы, шчыты і кальчугі. В. Вольскі.
кальчугалюмі́ній, ‑ю, м.
Трывалы алюмініевы сплаў, які змяшчае ў сабе 0,5% нікелю.
кальчу́жнік, ‑а, м.
Гіст.
1. Воін у кальчузе.
2. Майстар, які вырабляў кальчугі.
кальчу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кальчугі. Кальчужныя кольцы.
калья́н, ‑а, м.
У некаторых народаў Усходу і Афрыкі — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду. Энрыка прыносіў і клаў на стол па загаду «свайго шэфа» папкі фатаграфічных здымкаў і распалены кальян, вывезены італьянцам калісьці з Афрыкі. Мікуліч.
калю́га, ‑і, ДМ ‑люзе, ж.
Ямка на дарозе, выбітая коламі, звычайна з вадой, граззю. Заглушэў зусім вялікі стары шлях. Размыты з бакоў веснавымі ручаямі, пакарабачан даўнымі засохлымі калюгамі. Гарэцкі.
калю́жына, ‑ы, ж.
Тое, што і калюга. Хлопец бег пасярод дарогі босы, прабіваючы пяткамі ў калюжынах белы сухі лядок. Лобан.
калю́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Усякае невялікае колкае вастрыё. Ляснуў неяк мокрай пугай па агароджы з калючага дроту, а пуга заматалася канцом за калючку. Брыль. // Калючы шып на расліне або на целе жывёліны. Калючкі кактуса. Калючкі вожыка. □ [Лясніцкі і Таццяна], не спяшаючыся, пачалі спускацца на дно рова, чапляючыся за кусты, абдзіраючы да крыві твар і рукі аб вострыя калючкі шыпшыны. Шамякін.
2. звычайна мн. (калю́чкі, ‑чак). Разм. Пра некаторыя калючыя расліны. Пад соснамі — мох, сухое ламачча, маліннік, калючкі. Бажко.
3. перан. З’едлівая заўвага, вострая насмешка. — Змоўк ваш бог, Нахамчык, — з калючкай пад’ехаў.. Лейба. Мурашка.