кальчуга, ‑і, ДМ ‑чузе, ж.

Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў. Рыцарская кальчуга. ▪ Пыл клубіцца па дарогах ад дзесяткаў тысяч ног. Зіхацяць на сонцы бліскучыя шаломы, шчыты і кальчугі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)