кант 1, ‑а, М канце, м.
1. Востры бераг, край, рабро чаго‑н. — Чалавек на тры крокі стаў бегчы за немцам і аглушыў яго па галаве кантам рыдлёўкі. Чорны. Якаў.. пачаў вылазіць з кабіны і, хоць на гэты раз помніў пра верхні кант, усё ж зноў выцяўся аб яго галавой. Кулакоўскі. // Рабро ў дошцы або брусе, абчасаных так, што ў папярочным сячэнні атрымліваецца прамавугольнік. // Спецыяльна адпрасаваны згіб на штанах. Ігар прапусціць лекцыю, але затое прыбярэцца ў інстытут: надушыцца, выпрасуе кант, на тоўсты вузел завяжа гальштук. Карпюк.
2. Каляровы шнурок, аблямоўка па краях або швах адзежы, часцей форменнай. Пападаліся галіфэ — чорныя, зялёныя і ўсё з чырвонымі або жоўтымі кантамі. Чорны. Праз адкрытыя вокны бачыў ён [Міколка] чорныя мундзіры, чорныя шапкі з чырвонымі кантамі. Лынькоў. // Палоска, кайма, якая аблямоўвае малюнак, фотакартку, табліцу і пад.
3. Край пераплёту вокладкі, які выступае за лінію абрэзу кніжнага блока.
[Ням. Kante.]
кант 2, ‑а, М канце, м.
Уст. Пахвальнае песнапенне ўрачыстага свецкага або царкоўнага зместу.
[Ад лац. cantus — спяванне.]
канта́біле,
1. прысл. Пявуча (для абазначэння характару выканання музычных твораў).
2. нескл., н. Пявучасць, напеўнасць мелодыю, а таксама музычны твор або частка яго, якія выконваюцца пявуча.
[Ад іт. cantabile — пявуча.]
кантава́льнік, ‑а, м.
Спец. Механізм для кантоўкі (паварочвання) загатовак, дэталей вырабаў і саміх вырабаў пры іх апрацоўцы, упакоўцы і пад.
кантава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Разм. Праводзіць час у бескарысных намаганнях, з цяжкасцю дабіваючыся чаго‑н. — Вельмі доўга я кантаваўся пазаўчора на прахадной завода, часта званіў дырэктару, парторгу, у заўком. Мыслівец.
2. Зал. да кантаваць.
кантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Абчэсваючы (дошку, бервяно, камень і г. д.), рабіць кант 1 (у 1 знач.). Кантаваць слупок. □ Не ўсе цесляры добра ўмелі кантаваць бярвенне. Пальчэўскі.
2. Пераварочваць (грузы) пры перамяшчэнні або выраб пры апрацоўцы. У сярэдзіне .. [скрыні] быў матор, на баках надпісы: «Асцярожна, не кантаваць!» Карпюк.
кантагіёзнасць, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць кантагіёзнага.
кантагіёзны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Заразлівы. Кантагіёзнае захворванне.
[Лац. contagiosus — заразлівы.]
канта́гій, ‑ю, м.
У медыцыне — заразны пачатак, узбуджальнік інфекцыйнай хваробы.
[Лац. contagium — зараза.]
кантакарэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
У капіталістычных краінах — адзіны рахунак, які адкрываецца ўстановамі банка сваім пастаянным кліентам для ўзаемнага разліку паміж імі.
[Ад іт. conto corrente — бягучы рахунак.]