Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саско́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскокваць — саскочыць.

саско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саскочыць.

саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.

саскраба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскрабаць — саскрэбці.

саскраба́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да саскрэбціся.

2. Зал. да саскрабаць.

саскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саскрэбці.

саскрэ́бванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскрэбваць — саскрэбці.

саскрэ́бвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да саскрэбціся.

2. Зал. да саскрэбваць.

саскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саскрэбці.

саскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад саскрэбці.