кама́ндуючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад камандаваць.
2. у знач. наз. кама́ндуючы, ‑ага, м. Начальнік буйнога вайсковага злучэння. Камандуючы арміяй. Камандуючы фронтам.
3. Дзеепрысл. незак. ад камандаваць.
камані́шнік, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства варсянкавых з сіне-фіялетавымі або блакітна-бэзавымі кветкамі.
кама́р, ‑а, м.
Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім прадаўгаватым цельцам і доўгім хабатком. Гулі і неміласэрна кусаліся камары. Бядуля.
•••
З камара — невялікі.
І камара не заб’е гл. забіць.
Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) — вельмі добра, так, што не падкапаешся, не прыдзярэшся.
камары́лля, ‑і, ж.
Кніжн. Група прыдворных, якая ўплывае сваімі інтрыгамі на дзяржаўныя справы ў карыслівых мэтах. Інтрыгі камарыллі.
[Ісп. camarilla.]
кама́рынская, ‑ай, ж.
Руская народная танцавальная песня, а таксама танец пад гэту песню.
камары́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камара, уласцівы яму. Камарыны ўкус. □ Камарыны звон плыў над млявым, ціхім балотам. Бялевіч.
камарэ́ча, ‑ы, ж., зб.
Разм. Камары. Так і ляжыць .. [балота], засланае прэллю гнілых туманоў, поўнае машкары, камарэчы, разносячы заразу. Колас.
камаса́цыя, ‑і, ж.
Гіст. Аб’яднаяне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы. На гэтай роўнядзі сям-там тырчалі, як дулі на талерцы, хутары, каторыя яшчэ з часоў сталыпіншчыны, а каторыя — вынік камасацыі. Сабаленка. Пачалася камасацыя, перадзел зямлі. Дуброўскі.
[Ням. Kommassation.]
камато́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да комы 1. Каматозны стан.