Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самамэ́та, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.

Тое, што для каго‑н. з’яўляецца запаветнай мэтай і вычэрпваецца ёю самой, а не служыць сродкам для дасягнення чаго‑н. іншага. Класічныя ўзоры вершаскладання не былі для Максіма Багдановіча самамэтаю. Майхровіч. Паэтызацыя працы ў Купалы не самамэта, а сродак раскрыцця сілы і здольнасцей працоўнага чалавека. Івашын.

сама́н, ‑у, м.

Цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною і сечанай саломы. Асабліва радавала Паўла Арсеньевіча будаўніцтва: дамы калгаснікаў, новыя фермы, школы і клубы, некаторыя — упершыню ў гэтых мясцінах — з саману. Брыль.

саманабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Набыты асабіста, на свае сродкі, не спадчынны.

саманаво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які аўтаматычна наводзіцца на цэль. Саманаводная ракета.

саманавуча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўдасканальваецца аўтаматычна ў працэсе саманавучання. Саманавучальная сістэма.

саманавуча́нне, ‑я, н.

Тое, што і самаабучэнне.

сама́навы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і саманны.

саманавядзе́нне, ‑я, н.

Аўтаматычнае навядзенне па цэль (самалёта, ракеты і пад.).

саманагляда́нне, ‑я, н.

Тое, што і саманазіранне.

саманаграва́нне, ‑я, н.

Самаадвольнае награванне, выкліканае ўнутранымі прычынамі. Саманаграванне сена.