са́йка, ‑і, ДМ сайцы; Р мн. саек; ж.
Невялікая булка з пшанічнай мукі.
саймава́нне, ‑я, н.
Разм. іран.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. саймаваць.
2. Сумеснае абмеркаванне якога‑н. пытання; нарада. Пайшлі нарады, саймаванні, кіпела, быццам у віры. Дубоўка.
саймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; незак.
Разм. іран. Раіцца, радзіцца, дамаўляцца. Слухаюць рабочыя, Засынаюць з прыкрасці... Згоднікі ж саймуюцца, Як уладу выкрасці. Глебка.
саймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.
Разм. іран. Удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца. А мы ўсё цікуем так, каб саймаваць у чатырох сценах ды яшчэ і дзверы шчыльней зачыніць. Лужанін.
саймікава́нне, ‑я, н.
Разм. іран. Дзеянне паводле знач. дзеясл. саймікаваць.
саймікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
Разм. іран. Тое, што і саймавацца. Мікуць заўважаць стаў, што Міхал Стальмаховіч і Радзівон Бабака як бы дружыць пачалі: часта разам цяпер іх льга ўбачыць і ўсё як бы саймікуюцца нешта. Чорны.
саймікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. іран. Тое, што і саймаваць. Буслы ўжо выляталі на паплавы, на балоты сем’ямі. Нешта ўжо яны пачыналі саймікаваць са сваімі суседзямі, пачыналі рыхтавацца ў далёкі вырай. Дубоўка.
сайо́ты, ‑аў; адз. сайот, ‑а, м.; сайотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. сайоткі, ‑так; ж.
Устарэлая назва тувінцаў.