Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самалёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі. Транспартны самалёт. Спартыўны самалёт. □ Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў.

•••

Дыван-самалёт — у казках — чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.

Самалёт-снарад — беспілотны лятальны апарат, які нясе зарад выбуховага рэчыва.

самалётабудава́нне, ‑я, н.

Галіна прамысловасць звязаная з вырабам самалётаў; навука аб будове самалётаў.

самалётабудаўні́к, ‑а, м.

Работнік самалётабудаўнічай прамысловасці.

самалётабудаўні́цтва, ‑а, н.

Тое, што і самалётабудаванне.

самалётабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самалётабудавання, самалётабудаўніцтва. Самалётабудаўнічы завод.

самалётаваджэ́нне, ‑я, н.

Тэорыя і практыка ваджэння самалётаў.

самалёта-вы́лет, ‑у, М ‑леце, м.

Вылет аднаго самалёта для выканання якога‑н. задання; адзінка вымярэння транспартнай работы, якую выконвае адзін самалёт за адзін вылет.

самалётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самалёта. Самалётнае абсталяванне. // Прызначаны для самалётаў. Расклад самалётных рэйсаў. // Што ажыццяўляецца пры дапамозе самалётаў. Самалёты спорт.

сама́лі і самалі́, нескл.; адз. сама́лі і самалі́, нескл., м. і ж.

1. Народ, які жыве на паўвостраве Самалі ў Афрыцы.

2. у знач. нескл. прым. Мова народа самалі.

самалі́ец,

гл. самалійцы.