Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саіска́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да саіскальнік.

саіска́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саіскальніцтва.

саіска́льніцтва, ‑а, н.

Удзел у саісканні чаго‑н.

саіска́нне, ‑я, н.

Імкненне атрымаць якое‑н. званне, прэмію і пад. за навуковую працу або за мастацкі твор. Саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Вылучэнне кнігі на саісканне прэміі ВЛКСМ.

сайга́, ‑і, ДМ сайзе, ж.

1. Тое, што і сайгак.

2. Самка сайгака.

[Цюрк.]

сайга́к, ‑а, м.

Буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных стэпавай зоны, від антылопы (ужываецца таксама ў знач. самца).

сайгако́ў, ‑ова.

Які належыць сайгаку. Сайгаковы рогі.

сайга́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сайгі, сайгака; які належыць, уласцівы ім. Сайгачы статак.

са́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Паўночная марская прамысловая рыба сямейства трасковых.

са́йдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сайды, уласцівы ёй. Сайдавы промысел.