Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саля́ны 1, ‑ая, ‑ае.

У выразе: саляная кіслата — водны раствор хлорыстага вадароду.

саляны́ 2, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да солі (у 1, 4 знач.). Саляны пласт. // Які ўтрымлівае соль. Саляны раствор. Саляныя азёры. // Звязаны са здабычай солі; прызначаны для здабычы солі. Саляныя капальні. □ Як спрактыкавана ў падзямеллі Беларус камбайнам саляным Праразае дзіўныя тунелі. Аўрамчык. // Звязаны з апрацоўкай, транспартаваннем, захоўваннем солі. Саляны склад. Саляны млын. Саляная прыстань.

саля́равы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: саляравае масла — прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.

саля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Саляравае масла. Полымя вырвалася з напоўненай саляркаю вапны, у якой механізатары прамываюць дэталі машын. «Звязда».

саля́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Звязаны з сонцам. Салярныя тэмпературы. Салярныя культы старажытнай Сірыі.

[Ад лац. solaris — сонечны.]

саляро́с, ‑у, м.

Расліна сямейства маравых з сакавітым сцяблом і коласападобным суквеццем, якая вызначаецца солевынослівасцю.

салярыза́цыя, ‑і, ж.

1. Абпраменьванне сонцам (звычайна з лекавымі мэтамі).

2. Спец. Ператварэнне негатыўнага адбітка ў пазітыўны пры вялікай ператрымцы ў час здымкі.

[Ад лац. solaris — сонечны.]

саля́рый, ‑я, м.

Спецыяльна абсталяванае месца, дзе прымаюць сонечныя вапны, лечацца сонечнымі прамянямі. Па балконах і пляцоўках карпусоў абсталяваны салярыі для прыёму сонечных ваннаў. Таўлай.

[Лац. solarium.]

салясо́с, ‑а, м.

Саляны камбайн, з дапамогай якога адбываецца адначасова прамыўка солі і пагрузка ў вагоны.

саляты́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Абл. Салатніца. На стале запаравала салятырка гарачай бульбы. Лужанін.