саціні́равацца, ‑руецца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuсаціні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Надаваць бліскучы выгляд, як у саціне; глянцаваць (звычайна пра паперу).
сацспабо́рніцтва, ‑а,
Сацыялістычнае спаборніцтва.
сацстра́х, ‑у,
Сацыяльнае страхаванне.
сацстра́хаўскі, ‑ая, ‑ае.
сацыёлаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне сацыялогіі.
сацыялагізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Падысці (падыходзіць) да вырашэння якіх‑н. пытанняў, разгледзець (разглядаць) якія‑н. пытанні з пазіцый сацыялагізму.
сацыялагі́зм, ‑у,
Спрошчанае разуменне грамадска-гістарычнай абумоўленасці фактаў і з’яў, якое ігнаруе спецыфіку розных форм грамадскага быцця.
сацыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сацыялогіі.
сацыялізава́ны, ‑ая, ‑ае.