Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сафрані́н, ‑у, м.

Спец. Фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру, які вызначаецца вялікай устойлівасцю.

саф’я́н, ‑у, м.

Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.

[Перс.]

саф’я́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саф’яну. Саф’янавая скура. // Зроблены з саф’яну; абцягнуты саф’янам. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай і мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі. В. Вольскі.