Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саракакілаграмо́вы, ‑ая, ‑ае.

Масай у сорак кілаграмаў. Яшчэ ў канцы 1943 года на станцыі Барысаў прагучаў выбух саракакілаграмовай міны. Дзенісевіч.

саракакіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у сорак кіламетраў. Саракакіламетровы прасцяг чыгункі ад Гарбылёў да Бацькавіч яны, партызаны, вывучылі як уласны двор. Навуменка.

саракалітро́вы, ‑ая, ‑ае.

Ёмістасцю ў сорак літраў. Пасярэдзіне палянкі ўбіты дзве дубовыя рагулі, на якіх ляжыць абсмаленая жардзіна. На ёй вісіць чорны саракалітровы кацёл. Нядзведскі.

саракаметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у сорак метраў. Саракаметровыя трубы.

саракаміну́тны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца сорак мінут. Саракамінутная прагулка.

саракано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Жывёліна з чэрвепадобным целам і вялікай колькасцю членістых ножак; мнаганожка.

саракапудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які важыць сорак пудоў. Саракапудовы груз.

саракапу́т, ‑а, М ‑пуце, м.

Тое, што і саракуш.

саракапя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Гармата з калібрам ствала ў сорак пяць міліметраў. Здрыганулася зямля, захадзіла хадуном у рацэ вада, як закіпеўшы: сталі біць саракапяткі. Пташнікаў.

саракапя́тчык, ‑а, м.

Разм. Артылерыст, які абслугоўвае саракапяціміліметровую гармату-саракапятку.