Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

санаторна-...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «санаторны», напрыклад: санаторна-курортны, санаторна-прафілактычны.

санато́рна-куро́ртны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лячэння і адпачынку на курортах і ў санаторыях. Санаторна-курортная карта. Санаторна-курортнае лячэнне.

санато́рнік, ‑а, м.

Разм. Асоба, якая праходзіць курс лячэння ў санаторыі. Некалькі чалавек санаторнікаў стаялі побач. Кулакоўскі.

санато́рніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да санаторнік.

санато́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да санаторыя. Санаторны кветнік. Санаторнае будаўніцтва. // Які жыве або працуе ў санаторыі. Санаторны ўрач.

2. Такі, што бывае ў санаторыі, уласцівы яму. Санаторнае лячэнне. □ [Ніна:] — Ты ж глядзі, татка, выконвай санаторны рэжым...

санато́рскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і санаторны. Санаторскі парк.

санато́рый, ‑я, м.

Спецыяльна абсталяваная для лячэння і адпачынку ўстанова курортнага тыпу. Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца светлыя маленькія домікі. Гэта — дачы дзіцячага санаторыя. Хомчанка.

[Лац. sanatorium ад sano — лячу, вылечваю.]

санато́рыя, ‑і, ж.

Уст. Санаторый.

санаці́на, ‑ы, ж.

Невялікая, нескладаная па распрацоўцы саната. Санаціна Моцарта.

[Іт. sonatina.]

санацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да санацыі. Усё цікавіла мяне: і як жылося тут [на Брэстчыне] пры санацыйнай Польшчы, і якое жыццё цяпер, і ці багатая іхняя мясцовасць на дзічыну, на рыбу. Пальчэўскі.