самаабмежава́нне, ‑я,
Добраахвотнае абмежаванне сваіх патрэб, інтарэсаў і пад.
самаабмежава́нне, ‑я,
Добраахвотнае абмежаванне сваіх патрэб, інтарэсаў і пад.
самаабслу́га, ‑і,
Устаноўлены парадак, пры якім кожны свае бытавыя патрэбы задавальняе сам.
самаабслуго́ўванне, ‑я,
Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі.
самаабуча́льны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: самаабучальнае ўстройства, самаабучальная машына, самаабучальная сістэма — устройства (машына, сістэма), у якіх алгарытм удасканальваецца аўтаматычна, па меры набывання вопыту ў самім устройстве (машыне, сістэме).
самаабучэ́нне, ‑я,
1. Набыццё ведаў або якіх‑н. навыкаў шляхам самастойных заняткаў без настаўніка, па-за школай.
2.
самаадво́д, ‑у,
Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую‑н. выбарную пасаду.
самаадво́льнасць, ‑і,
Уласцівасць самаадвольнага.
самаадво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўзнікае, адбываецца сам сабой, сілаю ўнутраных прычын, незалежна ад уздзеяння звонку.
2. Які адбываецца па ўласнай волі, без прынукі.
•••
самаадда́насць, ‑і,
Уласцівасць самаадданага.
самаадда́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ахвяруе сабой, асабістымі інтарэсамі для дабра і шчасця другіх, для агульнай справы.
2. Поўны самаахвяравання (пра дзеянні, учынкі).