Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саймікава́нне, ‑я, н.

Разм. іран. Дзеянне паводле знач. дзеясл. саймікаваць.

саймікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

Разм. іран. Тое, што і саймавацца. Мікуць заўважаць стаў, што Міхал Стальмаховіч і Радзівон Бабака як бы дружыць пачалі: часта разам цяпер іх льга ўбачыць і ўсё як бы саймікуюцца нешта. Чорны.

саймікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. іран. Тое, што і саймаваць. Буслы ўжо выляталі на паплавы, на балоты сем’ямі. Нешта ўжо яны пачыналі саймікаваць са сваімі суседзямі, пачыналі рыхтавацца ў далёкі вырай. Дубоўка.

сайо́т,

гл. сайоты.

сайо́тка,

гл. сайоты.

сайо́ты, ‑аў; адз. сайот, ‑а, м.; сайотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. сайоткі, ‑так; ж.

Устарэлая назва тувінцаў.

сайо́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сайотаў, які належыць, уласцівы ім. Сайоцкая мова.

са́йра, ‑ы, ж.

Ціхаакіянская прамысловая рыба.