кардана́ж, ‑у, м., зб.
Невялікія вырабы з кардону і паперы (каробкі, футляры, цацкі і пад.).
[Фр. cartonnage.]
кардана́жнік, ‑а, м.
Рабочы, заняты вырабам карданажу.
кардана́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карданажу, вырабу карданажу. Карданажныя цацкі. Карданажная фабрыка. Карданажная вытворчасць.
карда́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кардана. Карданны вал. Карданная перадала. Карданны шарнір.
кардо́н 1, ‑у, м.
1. Тоўстая цвёрдая папера асобага вырабу і рознага прызначэння. Паліграфічны кардон. Абутковы кардон. Ізаляцыйны кардон. □ Савел Іванавіч.. дастаў шырокі ліст кардону, на якім былі прыколаты дзесяткі два засушаных лістоў барбарысу. Хомчанка.
2. У жывапісе — першапачатковы накід карціны або яе часткі на такой паперы.
[Іт. cartone.]
кардо́н 2, ‑а, м.
1. Дзяржаўная граніца, мяжа. Прабрацца за кардон. □ Ідзе Май у паходы, дазоры, Пад штандарам чырвоным ідзе Цераз пушчы, пустэлі і моры, Нестрыманы нікім і нідзе. Пераходзіць граніцы, кардоны, Бо хто ж можа яго затрымаць, Калі з ім баявыя калоны, Пралетарыяў грозная раць? Колас.
2. Пагранічны або загараджальны атрад. Начальнік кардона. Пагранічны кардон. □ — Не трэба лезці воўку ў пашчу, — сказаў Сцяпан, калі Кандратовіч прапанаваў прабіцца праз кардон казакаў. Арабей. // Ланцуг невялікіх атрадаў, размешчаных па фронту ў адну лінію. На прадвесні прыйшоў да Андрэя загад перадаць неадкладна другому атрад, а самому прайсці цераз фронт, за кардон. Дубоўка. // Пра лясную варту, ахову запаведнікаў. Леснікам дальніх кардонаў мы дазваляем прадаваць дровы на месцы, даём бланкі квітанцый. Навуменка.
3. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад, варта. Немцы кінулі пяхоту, Пэўна, — больш за батальён, І бамбілі самалёты Невялікі той кардон. Лужанін.
[Фр. cardon.]
кардо́ніна, ‑ы, ж.
Разм. Ліст, кавалак кардону. Кулінка збегала некуды па калідоры, прынесла.. кардоніну і заставіла ёю акно. Ермаловіч.
кардо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Каробка з кардону для лёгкіх рэчаў. Кардонка з-пад чаравікаў. □ Калі Віктар Сяргеевіч замест звычайнай доктарскай трубкі дастаў з кардонкі нейкі невядомы ёй апарат, бабка пачала часцей міргаць вачамі і прыглядацца. Якімовіч. Ішлі мадысткі, хаваючы кардонкі пад плашчамі. Караткевіч.
2. Разм. Невялікі кавалак кардону. Кардонка пад насценны каляндар. □ Закончыўшы запаўняць картку, пісар кінуў мне за бар’ер вузенькую кардонку з нумарам: — Насіць у левай кішэні. Ідзі. С. Александровіч.
кардо́нны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кардону, прызначаны для вырабу яго; кардонавы. Кардонная папера. Кардонная фабрыка. // Зроблены з кардону. Кардонная скрынка. Кардонная папка. □ Тут жа, на канапе, таксама валяліся кнігі ў каленкоравых.. і кардонных вокладках. Карпаў.
кардо́нны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кардона 2. Кардонныя вартавыя. Кардонная служба.
кардо́ншчык, ‑а, м.
Рабочы, заняты вырабам кардону або карданажу.