кардонны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кардону, прызначаны для вырабу яго; кардонавы. Кардонная папера. Кардонная фабрыка. // Зроблены з кардону. Кардонная скрынка. Кардонная папка. ▪ Тут жа, на канапе, таксама валяліся кнігі ў каленкоравых.. і кардонных вокладках. Карпаў.

кардонны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кардона 2. Кардонныя вартавыя. Кардонная служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)