кардонка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Каробка з кардону для лёгкіх рэчаў. Кардонка з-пад чаравікаў. ▪ Калі Віктар Сяргеевіч замест звычайнай доктарскай трубкі дастаў з кардонкі нейкі невядомы ёй апарат, бабка пачала часцей міргаць вачамі і прыглядацца. Якімовіч. Ішлі мадысткі, хаваючы кардонкі пад плашчамі. Караткевіч.

2. Разм. Невялікі кавалак кардону. Кардонка пад насценны каляндар. ▪ Закончыўшы запаўняць картку, пісар кінуў мне за бар’ер вузенькую кардонку з нумарам: — Насіць у левай кішэні. Ідзі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)