Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самазараджэ́нне, ‑я, н.

Памылковае ўяўленне аб магчымасці раптоўнага зараджэння жывых істот з неарганічнай матэрыі.

самазара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Самазарадная вінтоўка. У час Вялікай Айчыннай вайны.. [дзядзька Ціхон] лічыўся лепшым ружэйным майстрам партызанскай брыгады, дні і ночы рамантаваў самазарадкі і аўтаматы. Паслядовіч.

самазара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які зараджаецца аўтаматычна. Самазарадная вінтоўка.

самазаражэ́нне, ‑я, н.

Спец. Заражэнне самога сябе якой‑н. хваробай.

самазаспакае́нне, ‑я, н.

Уяўнае заспакаенне сябе думкай аб тым, што справы ідуць добра. У рабоце нашай экспедыцыі намеціўся нейкі застой, настала паласа інертнасці і самазаспакаення, што вельмі небяспечна ў навуцы. Нядзведскі.

самазаспако́енасць, ‑і, ж.

Бесклапотныя адносіны да справы, заснаваныя толькі на адной упэўненасці, што яна ідзе добра.

самазаспако́ены, ‑ая, ‑ае.

Які не клапоціцца аб справе, лічачы, што яна ідзе добра.

самазаспако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

самазаспако́йванне, ‑я, н.

Тое, што і самазаспакаенне.

самазаспако́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да самазаспакоіцца.