сачэ́нь, ‑чня,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuсашмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце;
1. Шмаргнуўшы, сарваць што‑н. або абарваць з паверхні.
2. Шмаргануўшы, злучыць, сцягнуць што‑н.
сашмо́рганы, ‑ая, ‑ае.
сашмо́ргацца, ‑аецца;
Сцерціся ад доўгага шморгання.
сашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
1. Шморгаючы, сарваць што‑н. або абарваць з паверхні.
2. Сцерці частым дакрананнем.
сашмо́ргвацца, ‑аецца;
сашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
сашмо́ргнуты, ‑ая, ‑ае.
сашні́к, ‑а,
1. Рабочая частка сахі, культыватара, сеялкі — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу.
2. Рабочы орган сеялкі, які праводзіць у глебе баразёнку, высявае насенне і засыпае яго зямлёй.
3. Металічная пласціна ў лафета гарматы, якая не дазваляе гармаце адкочвацца пасля выстралу.
4. Вертыкальная перагародка, якая падзяляе нос на дзве часткі.
сашніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сашніка, які мае сашнік.