Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саціні́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да сацініраваць.

саціні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Надаваць бліскучы выгляд, як у саціне; глянцаваць (звычайна пра паперу).

сацспабо́рніцтва, ‑а, н.

Сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на сацспаборніцтва. □ Паліна Нікандраўна ўчора ўвечары вярнулася з Літвы, куды ездзіла як член камісіі па праверцы сацспаборніцтва дзвюх суседніх рэспублік. Дуброўскі.

сацстра́х, ‑у, м.

Сацыяльнае страхаванне.

сацстра́хаўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да сацстраху, які забяспечваецца фондамі сацстраху. Сацстрахаўская пуцёўка.

сацыёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне сацыялогіі.

сацыялагізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Падысці (падыходзіць) да вырашэння якіх‑н. пытанняў, разгледзець (разглядаць) якія‑н. пытанні з пазіцый сацыялагізму.

сацыялагі́зм, ‑у, м.

Спрошчанае разуменне грамадска-гістарычнай абумоўленасці фактаў і з’яў, якое ігнаруе спецыфіку розных форм грамадскага быцця. Вялікую шкоду прынёс літаратуры і вульгарны сацыялагізм. Гіст. бел. сав. літ.

сацыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сацыялогіі. Сацыялагічны падыход. Сацыялагічнае даследаванне. □ У трактоўцы мастацтва, яго прыроды і функцый, у разуменне задач, якія стаялі перад даследчыкам літаратуры,.. [М. Гарэцкі] выходзіў з прынцыпаў сацыялагічнага метаду. Мушынскі.

сацыялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сацыялізаваць.